У гарвыканкаме прайшло ўрачыстае ўшанаванне па выніках правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада і XI Міжнароднаму фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Сожскi карагод».
Калектыву ААТ Гомельскае ПА "Крышталь" - кіруючая кампанія холдынгу "КРЫШТАЛЬ-ХОЛДЫНГ" быў уручаны Падзячны ліст за высокі прафесіяналізм, плённую творчую працу і значны ўклад у падрыхтоўку і правядзенне святочных мерапрыемстваў , прысвечаных Дню горада і XI Міжнароднаму фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Сожскi карагод».