
ААТ«Гомельскае ВА «Крышталь»- кіруючая кампанія холдынгу «крышталь-холдынг» прыняў удзел у XIX Гомельскім эканамічным ФОРУМЕ
18-19 верасня 2025 адбыўся XIX Гомельскі эканамічны форум. Мерапрыемства сабрала больш за 500 удзельнікаў − прадстаўнікоў дзелавых і бізнес-колаў, буйных прамысловых прадпрыемстваў, сярод якіх дэлегацыі з Расіі Манголіі, Кітая, Сербіі, краін СНД.
Адкрываў форум старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко і адзначыў, што за час свайго існавання форум стаў галоўнай дзелавой пляцоўкай рэгіёна. За гады правядзення тут падпісанакаля 120 дакументаў на суму больш за 2,7 млрд дол ЗША і дзякуючы чаму створана звыш трох тысяч рабочых месцаў. З кожным годам Гомельскі эканамічны форум становіцца ўсё больш аўтарытэтным і ўплывовым. На яго пляцоўках абмяркоўваюцца самыя розныя пытанні, адбываецца абмен вопытам, прымаюцца канкрэтныя рашэнні па развіцці сваіх рэгіёнаў.
