ІНФАЛІНІЯ

УЗНАГАРОДЫ

 

Візітнай карткай ювелірнага брэнда «Крышталь» з'яўляецца якасць прадукцыі, што пацвярджаюць узнагароды і дыпломы ў розных конкурсах, у тым ліку атрыманне Прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь «За дасягненні ў галіне якасці».

 

З 2001 года ювелірныя вырабы «Крышталь» станавіліся прызёрамі ў конкурсах «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі». У 2004 годзе прадпрыемства атрымала ўзнагароду «Брэнд № 1» у намінацыі «Прызнанне спажыўцоў» нацыянальнага конкурсу «Брэнд года – 2004».

 

З 2005-га па 2011 год прадпрыемства – лаўрэат конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь». Аб узроўні падрыхтоўкі гомельскіх майстроў гаворыць перамога ў I Міжнародным конкурсе прафесійнага майстэрства «Лепшы аграншчык», які праходзіў у маі 2011 года ў Маскве пад эгідай Дзяржахова Расіі і АК «АЛРОСА».

 

Прадпрыемства рэгулярна ўдзельнічае ў розных буйных выставах: штогадовай Маскоўскай міжнароднай ювелірнай выставе, «JUNWEX» у Санкт-Пецярбургу, Казахстане, Літве, і нязменна становіцца іх лаўрэатамі, заваёўвае дыпломы.

 

У 2011 і ў 2013гг. Крышталь быў адзначаны, як лепшае прамысловае прадпрыемства г. Гомеля.

 

 

З развіццём вытворчасці ўзнагарод, ведаючы магчымасці прадпрыемства, сталі паступаць заказы рознага роду ювелірнай прадукцыі. З найбольш значных напрамкаў у развіцці ювелірнай дзейнасці з'яўляецца выраб дзяржаўных узнагарод, а таксама розных прызоў: хакейны Кубак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пераходны Кубак федэрацыі па хакеі, Гран-пры Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод». Пры іх вырабе прыменены ўнікальныя для нашай краіны тэхналогіі. Крышталь стаў аўтарам узнагарод для прыгажунь Беларусі: «Міс Беларусь», «Міс Мінск», якія бліскалі ў кароне і дыядэме, выкананых з белага золата, упрыгожаных сапфірамі і брыльянтамі. Таксама прадпрыемства прымала ўдзел у конкурсах прыгажосці і грацыі «Крыштальная німфа», «Прыгажуня Палесся», у штогадовых конкурсах «Бег на абцасах», для якіх стварала ювелірныя ўзнагароды і прызы.