З 7 па 10 жніўня 2025 года на Сусанінскай плошчы ў Кастраме ААТ "Гомельскае ВА "Крышталь" - кіруючая кампанія холдынгу "КРЫШТАЛЬ-ХОЛДЫНГ" прыняла ўдзел у XXVI Міжнародным ювелірным фестывалі-форуме «Залатое кальцо Расіі».
Мерапрыемства было маштабным - на ім сваю прадукцыю прадставілі звыш 50 прадпрыемстваў з Расіі, Казахстана і Беларусі.
Сярод экспанатаў фестывалю былі як серыйныя навінкі ювелірнай галіны, так і ўнікальныя аўтарскія работы. Госці фестывалю, акрамя магчымасці купіць узоры ювелірнага мастацтва, змаглі таксама наведаць тэматычныя выставы і экспазіцыі, каб пазнаёміцца з сучаснымі трэндамі ў мастацтве апрацоўкі каштоўных металаў і камянёў.