ІНФАЛІНІЯ

ЭКСКУРСІЙНАЯ ПРАГРАМА

 

Мы дамо Вам магчымасць дакрануцца да неаграненых натуральных дыяментаў, створаных прыродай у глыбіні Зямлі больш за 100 млн. гадоў таму. Вы зможаце пазнаць сакрэты ўнікальных для Еўропы прафесій, якія ператвараюць «спячыя» дыяменты ў зіготкія брыльянты. Прырода надзяляе дыямент унутранай прыгажосцю, а аграншчык надзяляе яго непаўторным «зіхаценнем» і бляскам, ствараючы брыльянт. У Вас з'явіцца магчымасць не толькі ўбачыць увесь працэс апрацоўкі дыямента, але і асабіста паўдзельнічаць у стварэнні брыльянта.

 

Ці ведалі Вы пра тое, якія брыльянты робяць у Беларусі, што можна ўбачыць усярэдзіне зусім ідэальнага брыльянта? Упершыню Вы зможаце ўбачыць унікальны малюнак брыльянта пры дапамозе спецыяльнага абсталявання дзесяціразовага павелічэння - малюнак «Сэрца і стрэлы». Брыльянты «TripleExcellent» – гэта лімітаваны прадукт VIP-ўзроўню на рынку брыльянтаў, які карыстаецца сёння падвышаным попытам ва ўсім свеце. Такія брыльянтаы Вы зможаце не толькі ўбачыць, але і набыць ювелірныя вырабы з імі.

 

Хто такія ювеліры? Стваральнікі вечнай прыгажосці і вытанчанасці, тыя, хто ўкладвае часцінку сваёй душы ў кожны штрых сваёй працы.

 

Ювелір - адна з найстаражытных прафесій. Гэта складаная і карпатлівая праца, якая патрабуе практычна хірургічнай дакладнасці, увагі да дэталяў і ўседлівасці. Майстар павінен валодаць вялікай колькасцю розных прыёмаў і тэхнік, пры гэтым валодаць тонкім мастацкім густам.

 

ААТ «Гомельскае ВА Крышталь» запрашае Вас даведацца пра ўсе таямніцы ювелірнага мастацтва, падарыць чароўны настрой і напоўніць Ваша сэрца станоўчымі і прыемнымі ўражаннямі. У Вас з'явіцца магчымасць убачыць усё на свае вочы як з кавалка несамавітага металу ўмелыя майстры ствараюць выдатныя ўпрыгожванні з каштоўнымі і напаўкаштоўнымі камянямі, якія заўсёды будуць нагадваць пра выдатныя моманты Вашага жыцця. Прадпрыемства вырабляе з каштоўных металаў не толькі ювелірныя вырабы, але і афіцыйныя дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь, а таксама разнастайную прадукцыю сувенірнай тэматыкі, знаёмячыся з якой Вы сутыкнецеся з беларускай гісторыяй… асобы і помнікі архітэктуры знайшлі адлюстраванне ў мастацтве гомельскіх ювеліраў.

 

Дарагія сябры, пры наведванні прадпрыемства Вас чакаюць прыемныя сюрпрызы. У фірмовай ювелірнай краме прадпрыемства Вы зможаце набыць упрыгожванні на любы густ, у тым ліку вырабы з новых калекцый, а таксама атэставаныя брыльянты. У рамках правядзення экскурсійнай праграмы Вам будуць прапанаваны спецыяльныя цэны з унікальнымі скідкамі, а адзін са шчасліўчыкаў атрымае каштоўны падарунак! Чакаем Вас! Да хуткіх сустрэч!

  

                  Схема руху (маршрут) турыстычных груп для азнаямлення з 

вытворчасцю ювелірных вырабаў.

 

            Наведванне ўчастка ліцця і выплаўляемых мадэляў:

- кароткі аповяд пра гісторыю стварэння вытворчасці, магчымасці вытворчасці ювелірнай, сувенірнай і інш. прадукцыі;

- апісанне тэхналогіі вытворчасці ювелірных вырабаў, ад стварэння эскіза да выпуску гатовай прадукцыі;

- кароткае тлумачэнне тэхналагічнага працэсу выраба ювелірных вырабаў;

- дэманстрацыя ўзораў выплаўляльных «блокаў», васковых мадэляў, паўфабрыкатаў (пры наяўнасці). 

 

 

 Маршрут экскурсіі па алмазаапрацоўчай вытворчасці

 

Першы этап. Вытворчы ўчастак.

1. Дэманстрацыя алмазнай сыравіны і брыльянтаў. Кароткая інфармацыя аб набыцці 

алмазнай сыравіны з розных крыніц, геаграфія рэалізацыі брыльянтаў.

2. Кароткае апісанне тэхналагічнага працэсу вырабу брыльянтаў.

3. Наглядная дэманстрацыя тэхналагічнага працэсу:

- вытворчае даследаванне і разметка дыяментаў;

- распілоўванне;

- падшліфоўка;

- абточванне;

- агранка;

- кантроль якасці гатовай прадукцыі.

  Дата і час правядзення экскурсіі ўзгадняецца папярэдне.

Даведкі і запіс па тэлефоне +375 232 28-42-76; +375 232 279-379;

e-mail: reklama@kristall.by; holding@kristall.by

Мінімальны памер групы - 5 чалавек, максімальны - 10 чалавек, таксама магчыма 

індывідуальнае наведванне.

Кошт квітка пры групавым наведванні (ад 5 чалавек) - 40 руб. РБ, пры індывідуальным 

наведванні - 50 руб.

 

 

Дата і час правядзення экскурсіі ўзгадняецца папярэдне.

Даведкі і запіс па тэлефоне +375 232 28-42-76; +375 232 279-379;

e-mail: reklama@kristall.by; holding@kristall.by

Мінімальны памер групы - 5 чалавек, максімальны - 10 чалавек, таксама магчыма індывідуальнае наведванне.

Кошт квітка пры групавым наведванні (ад 5 чалавек) - 40 руб. РБ, пры індывідуальным наведванні - 50 руб.