Гісторыя завода «Крышталь» пачынаецца з першага беларускага брыльянта, які быў агранены 27 снежня 1972 года. Гэты памятны дзень можна назваць днём нараджэння не толькі беларускай алмазаапрацоўкі, але і днём нараджэння ювелірнай галіны Беларусі.
Этап развіцця прадпрыемства можна падзяліць на два практычна аднолькавыя па часе, але прынцыпова адрозныя па ўмовах вядзення гаспадарчай дзейнасці перыяду. Першы, 20-гадовы перыяд працы «Крышталя» характарызаваўся адносна стабільным і прадказальным вытворча-гаспадарчым развіццём прадпрыемства ва ўмовах планавай эканомікі Савецкага Саюза. Другая палова пройдзенага шляху – гэта перыяд дыверсіфікацыі, актыўнага развіцця новых вытворчых напрамкаў, работа прадпрыемства ва ўмовах жорсткай рыначнай канкурэнцыі. Калі першыя дваццаць гадоў работы гомельскі «Крышталь» пазіцыянаваўся як адно з найбуйнейшых алмазаапрацоўчых прадпрыемстваў у СССР, то цяпер ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь» з'яўляецца вядучым у Рэспубліцы Беларусь вытворцам ювелірных вырабаў, брыльянтаў і алмазнага інструмента.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2012 года нумар 241 «Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці ювелірнага холдынга» створаны дзяржаўны ювелірны холдынг «Крышталь-Холдынг». У яго склад увайшлі ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь» (кіруючая кампанія), ААТ»"Белювеліргандаль» (гандлёвая сетка холдынгу) і ЗАТ «Белгран» (у 2013 годзе рэарганізавана шляхам далучэння да кіруючай кампаніі холдынгу), дзяржаўны пакет акцый якіх перададзены ва ўпраўленне Міністэрствы фінансаў Рэспублікі Беларусь.
Узначаліўшы «Крышталь-Холдынг», ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь» атрымала ва ўпраўленне кантрольны пакет акцый яшчэ аднаго буйнога іграка беларускага ювелірнага рынку – ААТ «Белювеліргандаль», якое з'яўляецца буйнейшай дзяржаўнай ювелірнай гандлёвай сеткай у Рэспубліцы Беларусь. З 2013 года Таварыства ўключана ў спіс прывілеяваных кліентаў самай буйной у свеце алмазаздабыўной кампаніі АК «АЛРОСА», які ўключае толькі каля 40 кампаній у свеце, аб'яднаных у ALROSA-Alliance.
Сёння «Крышталь» – гэта ювелірны брэнд, які адкрывае новыя грані прыгажосці і высакароднасці, захоўваючы старыя традыцыі, укладваючы душу ў кожнае ўпрыгожванне.